Дом-музей I з'езда РСДРП - адзін з самых старых музеяў Мінска. Ён быў адкрыты ў 1923 г.у будынку, дзе была заснавана ў 1898 г. Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя.
З 1992 г. Дом-музей з'яўляецца філіялам Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі (цяперашняга Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь). Экспазіцыя Дома-музея прадстаўляе гісторыю з'езда расійскіх Сацыял-дэмакратаў, а таксама гісторыю губернскага Мінска на мяжы XIX і ХХ стст.
Дом-музей унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як помнік гісторыі
г. Мінск, пр. Незалежнасці, 31А
пн-нд: 10: 00-19: 00