Гісторыя горада

Сардэчна запрашаем у Мінск - сталіцу, якая за дзесяцігоддзі прайшла шлях ад старажытнага горада да сучаснага мегаполіса! Тут вы знойдзеце лепшыя славутасці, зручныя маршруты, утульныя рэстараны і камфартабельныя гасцініцы.

Гарады - як людзі. Адны з іх багатыя і ўплывовыя ўжо "па нараджэнні", іншым даводзіцца назапашваць сілу і аўтарытэт на працягу доўгіх стагоддзяў. Мінск адносіцца да ліку другіх. На працягу стагоддзяў Мінск шмат разоў згараў дашчэнту, гінулі яго жыхары, але ён заўсёды адраджаўся і яшчэ больш прыгажэў. У 1944 годзе, пасля вызвалення горада, улады мелі намер перанесці сталіцу ў Магілёў альбо ўвогуле ўзвесці новы град у чыстым полі, пакінуўшы руіны ранейшай сталіцы некранутымі. Але горад і на гэты раз падняўся з руін, зноў ажылі яго шумныя вуліцы і цяністыя паркі.

Добразычлівыя жыхары горада захоўваюць цяпло, а архітэктура і прырода ствараюць унікальную атмасферу ў ім. Сталіца паступова расце і мяняецца, застаючыся пры гэтым вернай свайму духу. Калі ў вас ёсць магчымасць, абавязкова пабадзяецеся па яго вуліцах, пагаварыце з мясцовымі і адкрыйце для сябе Мінск вачыма тых, хто яго любіць.