Стэла "Мінск-горад-герой"

Дадаць у абранае
Абеліск мае лаканічную форму: на рукатворным кургане ўзвышаецца 46-метровая Стэла ў выглядзе сцяга Перамогі, у верхняй частцы якой размешчана апраўленая дубовай галіной зорка горада-героя. Ля падножжа помніка-мемарыяльная дошка з тэкстам Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні Мінску ў 1974 годзе ганаровага звання «Горад-герой». Побач са Стэлай паднялася велічная фігура жанчыны з фанфарамі ў высока паднятай руцэ. Яна сімвалізуе сабой перамогу і Славу горада-героя. Дзейнасць падполля прынесла Мінску славу горада-героя
г. Мінск, пр. пераможцаў, 8