Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь

Дадаць у абранае
Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь заснаваны 22 сакавіка 1991 года.
9 сакавіка 1992 года прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам у якасці часовага члена гэтай арганізацыі.
На 101-й сесіі МАК, якая прайшла 21-24 верасня 1993 года ў Манака, НАК Беларусі стаў паўнапраўным членам Сусветнай алімпійскай сям'і. Рэспубліка Беларусь атрымала права дэлегаваць на Алімпійскія Гульні сваю нацыянальную каманду.
У кастрычніку 2016 года ў штаб-кватэры НАК Беларусі прайшла 45-я Генеральная Асамблея Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, на якой Мінск быў зацверджаны ў якасці месца правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года.
Пасля стварэння Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь спартсмены краіны выступілі на 17 Алімпійскіх гульнях – 9 зімовых і 8 летніх. Яны заваявалі 109 медалёў: 22 залатыя, 39 сярэбраных, 48 бронзавых
г. Мінск вул. Вясёлкавая, 27-2
пн-пт: 09:00-18: 00