Плошча Перамогі з'яўляецца адной з самых урачыстых і велічных плошчаў Мінска.
Архітэктурная дамінанта ўсёй плошчы, яе кампазіцыйны цэнтр-манумент Перамогі. Ён быў устаноўлены да 10-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1954). Выглядаў ён гэтак жа, як і цяпер: абліцаваны шэрым гранітам 38-метровы абеліск з выявай ордэна перамогі на верхавіне, бронзавыя гарэльефы на чатырох гранях пастамента, крыху ніжэй-абвіты лаўровай бронзавай галіной меч. Вакол абеліска-чатыры бронзавыя вянкі, якія абазначаюць чатыры фронты, воіны якіх прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі
г. Мінск, пл. Перамогі
кругласутачна