Дом Урада

Дадаць у абранае
Плошча Незалежнасці-галоўная плошча нашай дзяржавы. Гэтая назва былая плошча Леніна атрымала пасля прыняцця Вярхоўным Саветам "Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" (27 ліпеня 1990 г.). Цэнтральнае месца на плошчы займае будынак Дома ўрада (1934, арх. І. Лангбард).
Тут працуе заканадаўчы орган дзяржаўнай улады-Парламент, які складаецца з дзвюх палат-Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі; Савет Міністраў-цэнтральны орган выканаўчай улады, іншыя дзяржаўныя ўстановы. Урад-Савет Міністраў-у сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. На будынку герб і сцяг дзяржавы.
г. Мінск, вул. Савецкая, 11
пн-пт: 09:00-18: 00,