Прамысловы турызм-гэта арганізаваныя экскурсіі на дзеючыя прадпрыемствы. Ён спалучае адпачынак з прафарыентацыяй, дазваляючы ўбачыць знутры працу заводаў, фабрык і агракомплексаў. Беларусь вядомая не толькі цудоўнымі лясамі і азёрамі, але і сваімі прамысловымі славутасцямі, напрыклад, заводам БелАЗ — найбуйнейшым у свеце вытворцам самазвалаў, кампаніяй «Аліварыя» — вытворцам піўных і безалкагольных напояў, фабрыкай «Камунарка» — прадпрыемствам з традыцыямі па вырабе кандытарскіх вырабаў.
Гэтыя і многія іншыя прадпрыемствы маюць вялікі патэнцыял для прамысловага турызму, які дазваляе наведвальнікам убачыць працэс вытворчасці і даведацца больш аб тэхналогіях, якія выкарыстоўваюцца ў галінах.
У Мінску свае экскурсіі прапануюць наступныя заводы і прадпрыемствы: