У 2000 годзе да 200-годдзя з дня нараджэння мастака Валенція Ваньковіча на былой Валаскай вуліцы Верхняга горада (цяпер Інтэрнацыянальная, 33а) у Мінску быў адкрыты музей «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХІХ стагоддзя"»
У музеі створаны тры экспазіцыі: інтэр'еры шляхецкай сядзібы канца ХVII-пачатку XIX стагоддзя; партрэтная галерэя з сядзібнымі партрэтамі канца ХVIII-пачатку XIX стагоддзя і мемарыяльныя залы пра жыццё і творчасць Валенція Ваньковіча
г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33а
вт-вс:11: 00-19: 00