Звяжыцеся з намі любым зручным для вас спосабам, каб задаць пытанні, забраніраваць экскурсію ці атрымаць дадатковую інфармацыю.
Мы заўжды рады вам!
Экскурсія знаёміць з Лошыцкім сядзібным комплексам XIX ст., гісторыяй сядзібы, з асобнымі відамі дрэў у парку, дае магчымасць палюбавацца прыгажосцю дзіўнага тварэння прыроды, выклікаць пачуццё захаплення ёю. Экскурсавод на прыкладзе Лошыцкай сядзібы пакажа свет сядзіб, іх складовыя часткі і іх узаемасувязь, дапаможа раскрыць багацце і разнастайнасць расліннага свету на канкрэтных аб'ектах Лошыцкага парку, пазнаёміць з унікальнымі, экзатычнымі дрэвамі парку, а таксама раскажа аб дэкаратыўных, тэхнічных, лекавых якасцях драўняных раслін парку, іх гаспадарчым выкарыстанні.
Маршрут: ад месца прыёму групы-ліпавая алея-вароты-сядзіба-галоўная алея-Верхняя (Вялікая) Паляна-шпацырная алея-Ніжняя (выцягнутая) Паляна