Звяжыцеся з намі любым зручным для вас спосабам, каб задаць пытанні, забраніраваць экскурсію ці атрымаць дадатковую інфармацыю.
Мы заўжды рады вам!
Аглядная экскурсія па вячэрнім горадзе паказвае горад як сталіцу краіны, як яе галоўны гаспадарчы, палітычны і культурны цэнтр. Яна знаёміць з славутымі месцамі горада, яго архітэктурным абліччам, асноўнымі помнікамі мінулага і сучаснасці, а таксама яго гістарычным цэнтрам; дае ўяўленне аб некаторых этапах гістарычнага развіцця Мінска і краіны і сучаснага жыцця горада, Аб архітэктурнай падсветцы Мінска, распавядае пра тых, хто яе стварае.
Маршрут: Месца сустрэчы з групай – Прывакзальная плошча – вул.Кірава – пл. Незалежнасці (прыпынак) – пр. Незалежнасці – пл. Кастрычніцкая – пр. Незалежнасці – пл. Перамогі – пр. Незалежнасці – пл. Якуба Коласа – пр. Незалежнасці – пл. Калініна – пр. Незалежнасці – вул. Каліноўскага – налева на вул. Кедышкі – налева на вул. Філімонава – пр. Незалежнасці – пл. Якуба Коласа – пл. Перамогі – пл. Кастрычніцкая – направа на вул. Леніна – пл. Свабоды – пр. пераможцаў – пр. Машэрава – вул. Старавіленская – вул. Янкі Купалы (выхад у Траецкае прадмесце) – направа на вул. м. Багдановіча – пл. Свабоды (выхад на плошчу) - месца заканчэння экскурсіі.