Звяжыцеся з намі любым зручным для вас спосабам, каб задаць пытанні, забраніраваць экскурсію ці атрымаць дадатковую інфармацыю.
Мы заўжды рады вам!
Экскурсія знаёміць з развіццём Тэатральна-музычнай культуры Мінска, з творчасцю вядомых рэжысёраў, акцёраў, кампазітараў, дзеячаў мастацтваў, найбуйнейшымі тэатральнымі і музычнымі цэнтрамі вядучымі тэатрамі сталіцы, іх рэпертуарамі. Экскурсанты пазнаёмяцца з вядучымі тэатрамі горада Мінска, кожны з якіх упісаў яркую старонку ў музычна-тэатральны летапіс сталіцы, даведаюцца пра жыццё і творчасць прадстаўнікоў творчасці, звернуцца да культурных цэнтраў горада.
Маршрут: ад месца сустрэчы з гуртом – пл. Свабоды (выхад на плошчу – Музычны завулак – пл. Кастрычніцкая) – пр-т Незалежнасці – пл. Незалежнасці – вул. Бабруйская – вул. к. Цэткін (выхад да музычнага тэатра) – вул. Мяснікова – вул. Раманаўская Слабада – вул. Гарадскі вал – вул. Валадарскага – вул. Кірава (выхад да ТЮГа – тэатру лялек – тэатру Янкі Купалы) – вул. Энгельса – вул. Ульянаўская – вул. Янкі Купалы – пр-т Незалежнасці – бульвар Мулявіна – вул. Залатая Горка – вул. Казлова – пр-т Машэрава – пр-т Пераможцаў – вул. м. Багдановіча – вул. Э. Пашкевіч (выхад да тэатра оперы і балета) месца заканчэння экскурсіі