Звяжыцеся з намі любым зручным для вас спосабам, каб задаць пытанні, забраніраваць экскурсію ці атрымаць дадатковую інфармацыю.
Мы заўжды рады вам!
Аглядная экскурсія паказвае Мінск як адзін з найбуйнейшых на беларускай зямлі гарадоў з багатай яўрэйскай гісторыяй. Знаёміць з Мінскам, у якім яшчэ 150 гадоў таму адчуваўся непаўторны каларыт беларускага горада, насельніцтва якога прыкладна напалову складалася з працавітых рамеснікаў, прадпрымальных гандляроў і вялікіх мудрацоў яўрэйскага паходжання, дае ўяўленне аб тым, наколькі значны ўклад ўнеслі яўрэі ў архітэктурнае аблічча нашага горада, яго гісторыю культуры і мастацтва.
Ракаўская каля «дома з мезузай» – вул. Ракаўская, сінагога Зальцмана – вул. Ракаўская, абутковая фабрыка Шчыфмановіча – вул. Ракаўская, Шпалерная фабрыка – паварот на вул. Віцебская, Талмуд – Тора–вул. Віцебская, будынак рэстарана «Ракаўскі бровар» (Іешыва Гдола Мінск) – будынак Кагала – вул. Ракаўская, Дом урачыстасцяў – пераход праз вуліцу Няміга 3, пляцоўка каля Музея гісторыі горада Мінска – пераход па вуліцы Няміга з прыпынкам каля станцыі метро – пераход у Траецкае прадмесце – прыпынак каля помніка «беларусам замежжа» – будынак рэстарана «Старавіленская карчма» – дом прыроды (Кітаеўская сінагога) – будынак аптэкі на вул. Старажоўскай – дом Бейлина, вул. Заборскага 3 – месца заканчэння экскурсіі сінагога Хабад Любавіч вул. Крапоткіна, 22 а