Нічога не прадвяшчала хітра закручанай гісторыі. Таццяна паехала за падарункам мужу на 10 — годдзе сумеснага жыцця, і разбіла яго любімую машыну - «ластаўку». Да яе зайшоў знаёмы-уладальнік аўтасэрвісу, каб узяць ключы ад машыны і адрамантаваць яе. Але тут ... з камандзіроўкі вярнуўся муж. А далей сітуацыя выходзіць з-пад кантролю: падзеі развіваюцца непрадказальным чынам.
Але каханне абавязкова дапаможа разблытаць клубок падзей. Бо героі спектакля ўпэўненыя, што каханне-гэта лепшае, што можа здарыцца ў жыцці чалавека. Каханне-гэта цёплая хатка пасярод зімовага лесу, гэта глыток прахалоднай вады ў гарачай пустыні, гэта цукровая вата, пасыпаная соллю, гэта шакалад з перцам, гэта чупа-чупс са Скарпіёнам ўнутры.