Спектакль «Хам»

Дадаць у абранае
Спектакль «Хам»

Інфармацыя

22 августа - 24 августа 19:00 вул. Крапоткіна, 44 16+

У сваім культавым рамане «Хам» Эліза Ажэшка даследуе жыццё Нёманскага краю. Спектакль пераносіць літаратурных герояў у прастору па-за часам, акцэнтуючы ўвагу не на гістарычных ці сацыяльных падзеях, а на чалавечых узаемаадносінах і перажываннях. Эліза Ажэшка-беларуская пісьменніца ХІХ стагоддзя, якая ў 1905 годзе была намінаваная на Нобелеўскую прэмію. Яе творчасць прасякнута асветніцкімі ідэямі, вылучаецца псіхалагізмам і глыбінёй характараў.