Разгар летняга музычна-турыстычнага сезона 2026
Дадаць у абранаеЛетні музычна-турыстычны сезон у самым разгары. Калі ты яшчэ думаеш прыязджаць у Менск ці не, то не сумнявайся і хутчэй бранюй квіткі. Гарадскі фестываль у самым разгары! Мноства цікавых лакацый, падзей, майстар-класаў, тэатральных паказаў, выступленняў майстроў мастацтваў, разнастайнасць кухняў на гастро - вуліцах – абавязкова пацешаць сваім багаццем.
На пляцоўцы ля Палаца спорту з пятніцы па нядзелю праходзяць вячэрнія кінапаказы пад адкрытым небам, музычна-інтэлектуальныя квізы, канцэрты маладых выканаўцаў і спартыўныя актыўнасці.
На плошчы Свабоды ў Верхнім горадзе кожныя выхадныя-тэатральныя паказы, выступленні віртуозаў і майстар-класы па танцах на адкрытых танцпляцоўках.
Гістарычны комплекс»Лошыцкі" радуе сваімі тэатральнымі вечарамі па пятніцах, а па суботах — выступленнямі прафесійных аркестраў.
У канцэртнай зале «Верхні горад"кожныя выхадныя праходзяць канцэрты арганнай музыкі.
Такая колькасць цікавых мерапрыемстваў і падзей у летнім горадзе дае выдатную магчымасць акунуцца ў самую гушчу культурнага жыцця, адчуць вайб горада і павезці з сабой незабыўныя эмоцыі.
Дакладныя даты праграмы да 12 верасня ўдакладняйце на сайце Мінгарвыканкама.