Адкрыццё новага візіт-цэнтра

Дадаць у абранае

Для зручнасці турыстаў у Мінску адкрыўся дадатковы візіт-цэнтр на пляцоўцы каля Палаца спорту, па адрасе пр-т Пераможцаў 4, павільён 9А. тут, як і ў офісе на пл. Свабоды, 8, можна атрымаць любую інфармацыю, звязаную з наведваннем славутасцяў ў горадзе, рознымі экскурсійнымі праграмамі, рэстаранамі і кафэ з нацыянальнай кухняй і г. д.

У візіт-цэнтры прадстаўлена вялікая колькасць друкаванай прадукцыі: турыстычныя карты, брашуры і буклеты для зручнай навігацыі гасцей сталіцы. Таксама тут можна набыць сувенірную прадукцыю ад беларускіх рамеснікаў на любы густ.

Новы інфармацыйна-турысцкі цэнтр працуе штодня з 9:00 да 20:00.