Летні музычна-турыстычны сезон 2026"пачатак"

Дадаць у абранае

Мінск ужо на ўсю моц прымае турыстаў на летнім музычна-турыстычным сезоне, які сёлета радуе сваёй насычанай праграмай. Паглядзець Сучасны гасцінны горад, а заадно і акунуцца ў яго атмасферу культурных падзей, - што можа быць лепш?

Больш за 500 мерапрыемстваў рознага ўзроўню праходзяць на розных пляцоўках горада.

Асноўныя лакацыі-знаходзяцца на тэрыторыі Верхняга горада, у Ракаўскім дворыку, на пляцоўцы каля Палаца спорту, а таксама на тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу «Лошыцкі».

Кожная лакацыя мае свае тэматычныя асаблівасці.

Палац спорту - моладзевыя праекты з удзелам радыёстанцый сталіцы, кінапаказы, майстар-класы.

Ракаўскі дворык - тэатральныя праекты з удзелам прафесійных і аматарскіх тэатральных калектываў для дзяцей і дарослых. Першы паказ адбыўся 6 чэрвеня і працягнуцца да 12 верасня. Тэатральная гасцёўня будзе чакаць сваіх гледачоў кожную суботу.

Па суботах і нядзелях Верхні горад запусціў культурныя праекты для ўсёй сям'і, ад музычна-танцавальных да экскурсійных.

Сядзібна-паркавы комплекс «Лошыцкі» па пятніцах і суботах паказвае гістарычныя рэканструкцыі пачатку 19 стагоддзя, правядзе музычныя праграмы і майстар-класы.

Летні фестываль працягнецца да 12 верасня.

Больш падрабязна азнаёміцца з праграмай мерапрыемстваў можна, перайшоўшы па спасылцы:

https://minsk.gov.by/ru/freepage/other/letnij_muzykalno_turisticheskij_sezon_2026/